Дзераўная (Баранавіцкі раён)
Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. ГісторыяВядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяленне Дзераўна ў Троцкім, з 1566 года Новагародскім ваяводствах. Шляхецкая ўласнасць. Пад 1586 годам пазначана як двор у Слонімскім павеце. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губернях. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе цэнтр Дзераўнянскай воласці Слонімскага павета, у вёсцы дзейнічалі вінакурня, вадзяны млын, царква і капліца. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца, карчма. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia