Цюхнявічы
Цюхняві́чы[1] (трансліт.: Ciuchniavičy, руск.: Тюхневичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя вёска ў Люшнеўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia