Дом Галянішчава-Кутузава
Дом Галянішчава-Кутузава — помнік архітэктуры, асабняк, пабудаваны ў 1822 годзе па праекце дойліда Карла Росі для ваеннага генерал-губернатара Санкт-Пецярбурга П. В. Галянішчава-Кутузава. Размешчаны ў Санкт-Пецярбургу па адрасе Плошча Мастацтваў, 3. Будынак мае тры паверхі, фасад якіх не аформлены ордэрам. Першы паверх руставаны. Верхні паверх надбудаваны атыкам. Інтэр’еры часткова мяняліся ў 1843 годзе (арх. Г. Ю. Босэ), а таксама ў пачатку XX стагоддзя, аднак у сваім першапачатковым выглядзе да цяперашняга часу пераважна не захаваліся. Некаторыя пакоі аформленыя ляпнінай, месцамі прысутнічаюць каміны. ГісторыяУ 1833—1835 гадах дом належаў К. А. Карамзіной. У 1833—1837 гадах у асабняку жылі браты Віельгорскія: Міхаіл і Мацвей. Аляксандр Пушкін тады быў частым госцем дома Віельгорскіх і Карамзіна. У 1924—1939 гадах — у доме пражываў жывапісец І. І. Бродскі, што было адзначана мемарыяльнай дошкай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia