Смольны манастыр
Смольны манастыр (Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр) — жаночы манастыр, функцыянаваў ў Санкт-Пецярбургу ў 1744—1764 гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы Лізаветы Пятроўны, якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» — палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў. Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751 г., але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана. У 1764 годзе Кацярына Другая пры манастыры заснавала інстытут высакародных дзяўчат (адкрыццё інстытута адбылося 28 чэрвеня 1764 г.); планавалася, што выхаваннем маладых дзяўчат будуць займацца манашкі, якія прывозіліся сюды з іншых манастыроў. Аднак, манашкі аказаліся няздольныя займацца педагагічнай дзейнасцю, з прычыны чаго «Кацярына II, у рэшце рэшт, павінна была прызнаць, што манастыр не мог мець будучыню». Сабор былога манастыра быў дабудаваны архітэктарам В. П. Стасавым толькі ў 1835 годзе. У 1848 годзе ўказам Мікалая Першага заснаваны новы жаночы манастыр з такой жа назвай Васкрасенскі Новадзявочы манастыр. У цяперашні час у будынках былога манастыра размяшчаюцца розныя ўстановы, уключаючы Факультэт сацыялогіі СПбДУ, Факультэт міжнародных адносін СПбДУ, таксама з 2009 г. факультэт паліталогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia