Канцэртная зала «Кастрычніцкая»
Вялікая канцэртная зала «Кастрычніцкая» — канцэртная пляцоўка ў Санкт-Пецярбургу. Адрас: Лігаўскі праспект, 6. Умяшчальнасць — 3727 месцаў (у тым ліку балкон 1043). Наведвальнасць канцэртнай залы — каля мільёна гледачоў у год. Зала была адкрыта восенню 1967 года, да 50-годдзя Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. «Кастрычніцкая» была пабудаваная ў 1967 годзе па праекце аўтарскага калектыву, які ўзначальваў А. У. Жук: архітэктары А. У. Жук, В. А. Каменскі, Ж. М. Вяржбіцкі, інжынеры Я. Б. Галкін, М. В. Максімаў. Будынак характарызуецца строгай геаметрыяй, фасад упрыгожвае велізарны вітраж. Над галоўным уваходам знаходзіцца бронзавы фрыз, выкананы скульптарам М. К. Анікушыным. Перад уваходам у будынак — скульптура «Кастрычнік» (скульптар А. Ц. Мацвееў. Статуя адлітая з бронзы ў 1968 годзе паводле арыгіналу 1927 года). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia