Мармуровы палац (Санкт-Пецярбург)
Мармуровы палац (руск.: Мраморный дворец) — палац у гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга. Будаваўся ў 1768—1785 гадах. З 1992 года — філіял Дзяржаўнага Рускага музея. Палац знаходзіцца на 1-м Адміралцейскім востраве, у квартале, абмежаваным Дварцовай набярэжнай, плошчай Суворава, Мільённай вуліцай і Мармуровым завулкам. Паўночны фасад будынка выходзіць на Дварцовую набярэжную, за ёй — рака Нява, на другім беразе якой знаходзіцца Петрапаўлаўская крэпасць. Усходнюю палову гэтага ж квартала займае Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт, размешчаны ў службовым флігелі палаца; паміж імі ў 1994 годзе быў усталяваны помнік імператару Аляксандру III працы Паала Трубяцкога (які да таго, пасля дэмантажу на Знаменскай плошчы, быў у запасніках Рускага музея). На ўсход ад будынка размешчаны Троіцкі мост. На поўдзень ад будынка знаходзяцца казармы Паўлаўскага лейб-гвардыі палка. Насупраць заходняга фасада знаходзяцца Расійскі марскі рэгістр суднаходства, з другога боку плошчы Суворава — Інстытут Культуры. |
Portal di Ensiklopedia Dunia