Заечы востраў (Санкт-Пецярбург)
Заечы востраў (руск.: За́ячий остров, пераклад фінскай назвы вострава Янісары — фінск.: Jänissaari) — востраў у самым шырокім месцы вусця Нявы, дзе яна падзяляецца на 2 рукавы (Вялікую і Малую Няву). Даўжыня — 750 метраў, шырыня — каля 400 метраў. Адасоблены ад Петраградскага вострава Кронверкскім пралівам (Кронверкскай пратокай). У шведскіх крыніцах XVII стагоддзя востраў называўся Люст-гольм («Вясёлы востраў») альбо Люстэйланд («Вясёлая зямля»). 16(27) мая 1703 года па прыказу Пятра Першага была закладзена крэпасць Санкт-Пецярбург, назва якой хутка распаўсюдзілася на горад, а крэпасць пасля будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора пачала называцца Петрапаўлаўскай. У XVIII стагоддзі афіцыйная называўся Крэпасным востравам, аднак назва не прыжылася. Сучаснае аблічча набыў у канцы XIX стагоддзя, калі былі засыпаны рвы, якія адасаблялі Аляксееўскі і Іаанаўскі равеліны ад крэпасці. Ля падножжа сцен крэпасці створаны пляжы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia