Дом Бенуа (Санкт-Пецярбург)
![]() ![]() Дом Бенуа (руск.: Дом Бенуа; існуе таксама назва Дом трох Бенуа[1][2]) у Санкт-Пецярбургу — помнік гісторыі і культуры рэгіянальнага значэння. Гэты даходны дом быў пабудаваны па заказе Першага Расійскага страхавога таварыства ў стылі неакласіцызму па праекце Л. М. Бенуа, Ю. Ю. Бенуа і А. М. Бенуа пры ўдзеле А. І. Гунста. АрхітэктураПраект будынка па адрасе Каменнаастроўскі праспект, дом № 26—28, быў зацверджаны ў красавіку 1911 года. Будаўніцтва было скончана ў 1912 годзе. Мяккая пластыка фасадаў, абліцаваных светла-шэрым гаршковым каменем (талькахларытам), які спецыяльна дастаўляўся для будоўлі са Швецыі, падкрэслена вытанчанымі дэкаратыўнымі дэталямі, невысокімі каланадамі і скульптурай. Уезд у адкрыты парадны двор-курданёр аформлены двухрадовай дарычнай каланадай з чырвонага гангуцкага граніту. Гэтым жа каменем абліцавана цокальная частка будынкаў, а дробнымі яго абломкамі, выкладзенымі ў выглядзе мазаікі, аздоблены сцены першага паверху ва ўнутраным дворыку. Іншая частка дома, якая выходзіць на Кронверкскую (дом № 29) і Вялікую Пушкарскую (дом № 37) вуліцы, пабудавана ў 1913—1914 гадах. Усе карпусы велізарнага комплексу злучаны пасродкам цэлай сістэмы двароў, якіх налічваецца больш як дзесяць. Комплекс дамоў быў забяспечаны ўсімі сучаснымі для таго часу камунікацыямі: паравое ацяпленне, убудаваныя ліфты, электрычнасць, гаражы, тэлефоны. Меліся свая электрастанцыя, кацельня, пральня, печ для спальвання смецця, снегатопка. У той час гэта быў самы вялікі жылы комплекс у Санкт-Пецярбургу. У цокальным паверсе размяшчаліся розныя крамы. Унутраная планіроўка карпусоў вылучаецца сваёй прадуманасцю і функцыянальнасцю. Нягледзячы на тое, што парадныя лесвіцы дома былі выведзены ў адкрытыя двары-курданёры, многім кватэраздымшчыкам прыходзілася карыстацца чорнымі лесвіцамі, якія выходзілі ў класічныя пецярбургскія замкнёныя двары. Такім чынам, праблема вузкіх «двароў-студняў» у шматкватэрных дамах Санкт-Пецярбурга ў гэтым праекце так і не была вырашана. Аднак гэта «новабудоўля» ўяўлялася сучаснікам ледзь не ідэальным узорам будучых шматкватэрных будынкаў у горадзе. Гэта быў адзін з самых добраўпарадкаваных дамоў пачатку XX стагоддзя. ГісторыяДа 1917 года ў корпусе з боку Кронверкскай вул. знаходзіліся тры лазарэты, кантора пошукаў Арала-Каспійскай чыгункі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у лістападзе 1918 года, частка кватэр дома была «ўшчыльнена» і пераўтворана ў камунальныя, а некаторыя кватэры падаваліся партыйным дзеячам, у тым ліку кіраўнікам горада. Пасля многія з іх былі рэпрэсаваны. Так, у 1934—1938 гадах у корпусе па Каменнаастроўскім праспекце адбыліся арышты ў 55 са 123 кватэр. У 1918—1920 гадах у кватэры № 116 размяшчаўся клуб фінскіх камуністаў імя Куўсінена. 31 жніўня 1920 у выніку змовы так званай «рэвальвернай апазіцыі» ў гэтай кватэры былі расстраляныя члены кіраўніцтва КПФ, у тым ліку Юка Рах'я, які суправаджаў Леніна ў ноч на 25 кастрычніка 1917 з канспірацыйнай кватэры на Сердабольскай вуліцы ў «штаб рэвалюцыі» ў Смольны інстытут. У 1920-х гадах тут знаходзіліся рэдакцыя газеты фінскіх камуністаў «Вапаус» (яе галоўны рэдактар К. К. Лепала жыў у гэтым жа доме), Дом асветы і фінскі клуб «Кір'я» (у кватэры № 2). З 1956 года ў доме працуе Музей С. М. Кірава (з 1991 — філіял Музея гісторыі Санкт-Пецярбурга)[3]. З 1995 года ў доме знаходзіцца рэдакцыя газеты «Жаночае шчасце», якая мае некалькі дадаткаў («Чараўніца», «Здароўе і экалогія жанчыны», «Практычная гаспадыня»). З 1999 года ў цокальным паверсе з боку Каменнаастроўскага праспекта дзейнічае тэатр «Востраў», у фае якога створаны музей пісьменніка і драматурга А. М. Валодзіна. АсобыКампазітары
Мемарыяльная дошка з гарэльефам Д. Д. Шастаковіча ўсталявана з боку Вялікай Пушкарскай вуліцы, а ў курданёры, які адкрываецца на Кронверкскую вуліцу, усталяваны яго бюст.
Мастакі
Мансардны (шосты) паверх дома займалі дзве майстэрні мастакоў (кв. 44 і 100).
Дзеячы тэатра і кіно
Літаратары
Архітэктары
Навукоўцы
Партыйныя і дзяржаўныя дзеячы
і іншыя. Военачальнікі СССР
Літаратура
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia