Дом Шадхана (Музычны завулак, 1)
Дом Шадхана — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе Музычны завулак, 1, на рагу з вуліцай Герцэна. Складае адзіны комплекс з дамамі № 2 і № 2а вуліцай Герцэна. Гісторыя![]() ![]() ![]() У сярэдзіне XIX ст. ўладальнікам сучаснага дома № 2 быў тытулярны саветнік Уладзіслаў Арцімовіч. У 1864 годзе Арцімовічы прадалі ўсю сваю нерухомую маёмасць разам з зямельным пляцам купцу Зельману Лур’е, які валодаў гэтым пляцам з забудовай да канца XIX стагоддзя[1]. З 1922 па 1935 гады ў доме № 2 жыў сцэнограф, народны мастак Беларусі Аскар Пятровіч Марыкс[1]. У пачатку XX стагоддзя ўладальнікам гэтых будынкаў стаў купец 2-й гільдыі Міхель Шадхан[1]. Адначасова купец Шадхан набыў і суседні невялікі пляц з усімі пабудовамі, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя належаў дваранцы Адэлаідзе Шаблоўскай. Яна мела невялікі аднапавярховы драўляны дом, які выходзіў на вуліцу Бернардзінскую[1]. Такім чынам, Шадхан аб’яднаў два вялікіх зямельных пляца, планіровачная структура якіх сфарміравалася яшчэ ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў[1]. У новым 3-х павярховым будынку з боку Малой Манастырскай вуліцы было змешчана 3-е Мінскае гарадское жаночае 4-х класнае вучылішча. Астатнія будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё. Акрамя таго, у іншых будынках Шадхана знаходзіліся бакалейная лаўка, пральня, сталярныя майстэрні, склад гатовай мэблі, якая была выраблена на продаж[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia