Капусціна (Хаценчыцкі сельсавет)
Капусціна (руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца каля р. Ілія, за 58 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 68 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна. ГісторыяУ 1897 г. засценак у Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 113 дзесяцін зямлі, з 1884 г. дзейнічала школа граматы. З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[1]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia