Зачарная
Зачарна́я[1] (трансліт.: Začarnaja, руск.: Зачерная) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца каля р. Ілія, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 87 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна. ГісторыяУ 1800 г. в. Зачарняны ў маёнтку Лукавец, у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Б. Шумскай. У 1873 г. вёска ў Кармянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 19 рэвізскіх душ; у 1908 г. 75,2 дзесяцін надзелаў. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. У маі 1943 г. спалена карнікамі, загінулі 12 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Знаходзілася ў складзе калгаса «Лукавец». Насельніцтва
СлавутасціЗа 0,5 км на захад ад вёскі археалагічны помнік — курганны могільнік, справа ад дарогі на в. Старынка (Вілейскі раён), у лесе. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia