Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет)
Куляшы́[1] (трансліт.: Kuliašy, руск.: Кулеши) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 75 км ад Мінска. ГісторыяУ 1873 вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 24 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 149 дзесяцін надзелаў. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia