Барысаўшчына (Вілейскі раён)
Бары́саўшчына[1] (трансліт.: Barysaŭščyna, руск.: Борисовщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 108 км ад Мінска. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у 1770 годзе засценак, 6 двароў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Барысаўшчына (яна ж Барсучыны), у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа Мікалая Салтыкова. У 1873 годзе вёска ў складзе Залескай сельскай грамады Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Хржчановіча, 13 рэвізскіх душ. У канцы XIX стагоддзя вёскі Барысаўшчына 1 (13 двароў, 66 жыхары) і Барысаўшчына 2 (8 двароў, 78 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы Барысаўшчына 1 была 51 дзесяціна надзелаў; Барысаўшчына 2 — 54 дзеcяціны надзелаў. З 1921 года вёска Польскай Рэспублікі, у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia