Краўчонкі
Краўчо́нкі[1] (трансліт.: Kraŭčonki, руск.: Кравчёнки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 80 км ад Мінска. ГісторыяУ 1873 годзе вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 22 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 128 дзесяцін надзелаў. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У чэрвені 1944 года спалены карнікамі, былі загублены 3 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia