Сакалоўка (Вілейскі раён)
Сакало́ўка[1] (трансліт.: Sakaloŭka, руск.: Соколовка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 50 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 32 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 91 км ад Мінска. ГісторыяУ 1738 г. сяло ў Калачыцкім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, 6 двароў; у 1765 г. 8 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, сумесная ўласнасць Б. Шумскай (11 двароў, 59 жыхароў) і С. Клакоцкага, старасты Калачоўскага (7 двароў, 45 жыхароў), 7 двароў чыншавай шляхты; млын. У 1865 г. засценак у Вілейскім павеце. У 1873 г. вёска ў Крамянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета, казённая (20 рэвізскіх сялян) і ўласніцкая (32 рэвізскіх душы). У 1908 г. ў дзяржаўнай вёсцы 17 двароў, 105 жыхароў, 120 дзесяцін надзелаў; у прыватнай — 22 двары, 152 жыхары, 117 дзесяцін надзелаў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці. Насельніцтва
ІнфраструктураУ 2009 г. дзейнічалі магазін, Дом сацыяльных паслуг. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia