Барсукі (Хаценчыцкі сельсавет)
Барсукі[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 93 км ад Мінска. ГісторыяУ 1756 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, 12 двароў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1799 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, была ўласнасцю Л. Гутаровіча. У 1873 годзе вёска ў Заборскай сялянскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Чартовіча, 18 рэвізскіх душ; вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе той жа воласці, 6 рэвізскіх душ. У 1897 годзе засценак; у 1908 годзе 68 дзесяцін надзелаў. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia