Заельнікі (Вілейскі раён)
Зае́льнікі[1] (трансліт.: Zajeĺniki, руск.: Заельники) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 54 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 82 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна. ГісторыяУ 1800 годзе вёска Заельнічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Лаўцэвічы, уласнасць генерал-маёра І. Няплюева. У 1873 г. вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 рэвізскіх душ; у 1908 г. 103,7 дзесяцін надзелаў. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У кастрычніку 1943 г. карнікамі спалены 20 двароў, загублены 11 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia