Карпавічы (Вілейскі раён)
Карпаві́чы[1] (трансліт.: Karpavičy, руск.: Карповичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 100 км ад Мінска. ГісторыяУ пісьмовых крыніцах вядома з XV стагоддзя. У 1480—1490-я гады вотчына Я. Мілошавіча, баярына каралеўскага, які прадаў яе В. Івашкавічу. У 1536 годзе ўласнасць баярына Вітохны, потым ваяводы віленскага А. Гаштольда. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Л. Багдановіча. У 1842 годзе ў маёнтку Забор’е Д. Козела. У 1873 годзе вёска, цэнтр сельскай грамады ў Хаценчыцкай воласці, уласнасць Грыгаровіча, 86 рэвізскіх душ. У сельскай грамадзе лічыліся 370 сялян-уласнікаў, 1 аднадворац. У 1897 годзе вёска і сядзіба ў Хаценчыцкай воласці. У 1908 годзе 336 дзесяцін надзелаў. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Карпавіцкага сельсавета. У 1940 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоная Беларусь», у якім аб’ядналіся 24 гаспадаркі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць акупантаў, у 1975 годзе ў вёсцы пастаўлены помнік. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 6 верасня 1957 года ў Хаценчыцкім сельсавеце[3]. Была цэнтрам саўгаса «Карпавічы», працавалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, ФАП, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 магазіны. Насельніцтва
ІнфраструктураУ 2009 годзе дзейнічалі дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, ФАП, аддзяленне сувязі, магазін. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia