Веркаўляны
Веркаўля́ны[1] (трансліт.: Vierkaŭliany, руск.: Верковляны) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 80 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна. ГісторыяУ пач. XX ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак, потым фальварак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia