Коты (прэфектура)
Коты (яп.: 高知県 Ко:ты-кэн, літар. «Высокія веды») — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Плошча прэфектуры складае 7 105,16 км²,[1] насельніцтва — 771 473 чалавека (31 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 108,58 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты. ГісторыяПершапачаткова гэта была правінцыя Тоса. У перыяд Сэнгоку кантралявалася рознымі кланамі. Самураі з Тосы ў канцы перыяду Эда актыўна ўдзельнічалі ў звяржэнні сёгуната Такугава. Цяперашнюю назву прэфектура атрымала ў 1871 годзе, а межы — у 1880 годзе. ГеаграфіяПрэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў). ГарадыСпіс гарадоў прэфектуры:
ПаветыПасёлкі і сёлы паводле паветаў: СімволікаЭмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года[3]. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо[4]. Кветка прэфектуры абралі 22 сакавіка 1954, ім стала васкоўніца чырвоная. Дрэвам 12 верасня 1966 абралі крыптамерыю, птушкай — піта-німфу (10 мая 1964), а рыбай — паласатага тунца (21 чэрвеня 1988)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia