Аомары (прэфектура)
Аомары[5] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на поўначы вострава Хонсю. Цэнтр прэфектуры — горад Аомары. Плошча прэфектуры — 9644,55 км², насельніцтва — 1 353 283 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 140,32 чал./км². Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка, у прыватнасці вырошчванне яблыкаў. На тэрыторыі прэфектуры размешчаны вулканічнае возера Товада, вулканічная града Хакада, а таксама горы Сіракамі — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод культурных помнікаў — археалагічная стаянка Сана-Маруяма — найбуйнейшае пасяленне ў Японіі эпохі неаліту, руіны сярэднявечнага замка Хірасакі. Умоўна дзеліцца на тры асноўныя урбаністычныя зоны: палітыка-адміністрацыйны цэнтр Аомары, прамыслова-гаспадарчы раён Хатынахэ і культурна-гістарычны раён Хірасакі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia