Акінава (прэфектура)
Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовы — Утына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км²,[1] насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха. Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава. ГісторыяЗ 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і Японіі[3]. У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хонсю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі[3]. Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку[3]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў). ГарадыСпіс гарадоў прэфектуры:
ПаветыПасёлкі і сёлы паводле паветаў: СімволікаЭмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года[4]. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года[5]. Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma[6]. Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia