Ямагуты (прэфектура)
Ямагуты (яп.: 山口県 Ямагуты-кэн)[1] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 6 114,09 км²,[2] насельніцтва — 1 431 294 чалавека (1 кастрычніка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 234,1 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі. ГісторыяУ мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Перы, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў). ГарадыСпіс гарадоў прэфектуры:
ПаветыПасёлкі па паветах: СімволікаЭмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў «яма» (яп.: 山) і «гуты» (яп.: 口) і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца[4]. Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989)[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia