Ямагата (прэфектура)
Ямагата (яп.: 山形県 Ямагата-кэн, літар. «у форме гары») — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тахоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 9 323,46 км²,[1] насельніцтва — 1 170 562 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 125,55 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата. ГеаграфіяМяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты. ГісторыяЗ'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы). ГарадыСпіс гарадоў прэфектуры:
ПаветыПасёлкі і сёлы паводле паветаў: СімволікаЭмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года[3]. 31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia