Міягі (прэфектура)
Міягі[5] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сэндай. Плошча прэфектуры — 7285,77 км² , насельніцтва — 2 328 157 чалавек (31 ліпеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 319,55 чал./км². Прэфектура Міягі размешчана на паўночным усходзе Японскага архіпелага, на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. На поўначы мяжуе з прэфектурай Іватэ, на поўдні — з прэфектурай Фукусіма, а на захадзе і паўночным захадзе, па лініі гор Оу, мяжуе з прэфектурамі Ямагата і Акіта. Гістарычна землі прэфектуры Міягі складалі паўднёвую частку правінцыі Муцу. У старажытнасці яе засялялі плямёны эмісі, асіміляваныя японцамі ў 12 стагоддзі. На працягу 17 — 19 стагоддзя землі прэфектуры кантраляваліся удзельным княствам Сэндай. Яно ваявала на баку антыўрадавых сіл падчас грамадзянскай вайны 1868—1869 гг. У выніку, прэфектура, утвораная на землях надзелу, атрымала назву Міягі, а не Сэндай, па назве старадаўняй воласці Міягі. Каля 50 % насельніцтва прэфектуры пражывае ў Сэндай або яго ваколіцах — гарадах Тагадзё, Наторы, Іванума. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia