Сідзуока (прэфектура)
Сідзуока[4] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Цюбу, на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сідзуока. Плошча прэфектуры — 7780,50 км², насельніцтва — 3 699 527 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 475,49 чал./км². ГеаграфіяПрэфектура на захадзе мяжуе з прэфектурай Айты, на паўночным захадзе — прэфектурай Нагана, а на паўночным усходзе з прэфектурай Канагава. Сідзуока абмываецца водамі Ціхага акіяна ў заліве Суруга. На захадзе прэфектура пераходзіць Японскія Альпы, а далей на поўначы знаходзіцца знакамітая гара Фудзі, а на ўсход ад — паўвостраў Ідзу. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПрэфектура Сідзуока складаецца з 23 гарадоў і 5 паветаў (12 пасёлкаў). Гарады Фудзі і Нумадзу маюць статусы асаблівых, сталіца Сідзуока і Хамамацу маюць статусы гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Вядомыя асобы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia