Міэ
Міэ (яп.: 三重県 Міэ-кэн) — прэфектура, якая займае паўднёвую частку паўвострава Кіі ў рэгіёне Кінкі (часам яе адносяць да рэгіёна Цюбу) вострава Хонсю ў Японіі. Плошча прэфектуры складае 5 777,31 км²,[1] насельніцтва — 1 855 417 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 321,16 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Цу. ГісторыяПрэфектура Міэ займае тэрыторыю, якая адпавядае гістарычным абласцям Ісэ, Сіма і Іга, а таксама невялікую частку на ўсходзе правінцыі Кіі. Пераарганізацыя адбылася ў эпоху рэстаўрацыі Мэйдзі, тады (у 1871) прэфектура атрымала назву «Аноцу», але ўжо ў 1872 годзе прэфектура была пераназвана ў Міэ, а сталіца перанесена з Цу ў Ёкаіці, але на наступны год сталіца вярнулася назад у Цу, а ў 1876 годзе прэфектура аб'ядналася з паўднёвай прэфектурай Ватарай і прыняла сучасныя межы. ГеаграфіяПрэфектура Міэ знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Кіі. Прэфектура размяшчаецца на беразе заліва Ісэ, узбярэжжа цягнецца 600 км. На паўночны ўсход ад Міэ знаходзіцца прэфектура Гіфу, на поўначы — прэфектура Сіга, на паўночным захадзе — прэфектура Кіёта, на захадзе — прэфектура Нара, на паўднёвым захадзе — прэфектура Вакаяма. Увесь паўвостраў зрэзаны горамі, вялікія гарады размешчаны пераважна на ўзбярэжжы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ прэфектуры Міэ размешчана 14 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў). ГарадыСпіс гарадоў прэфектуры: ПаветыПасёлкі паводле паветаў: КультураНа поўдні прэфектуры размешчаны свяцілішчы Кумана. Славутасці і турызм
СімволікаЭмблема прэфектуры была прынята 20 красавіка 1964 года. Яна была ўтворана ад сімвала хіраганы «мі» (яп.: み), першага склада ў назве прэфектуры. Абрысы эмблемы сімвалізуюць прагрэс прэфектуры, а круг у цэнтры — знакамітыя жамчужыны Міэ[3]. Сцяг афіцыйна не зацвярджаўся. Кветкай прэфектуры 22 верасня 1969 годзе абралі касач мечападобны, дрэвам — крыптамерыю японскую (20 кастрычніка 1966), птушкай — марскога зуйка (20 чэрвеня 1972), а рыбай — Panulirus japonicus (2 лістапада 1990). Жывёлай прэфектуры лічыцца антылопа (24 лістапада 1964)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia