Генадзь Уладзіміравіч Пальчык
Генадзь Уладзіміравіч Пальчык (17 мая 1962, Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 17 мая 1962 года ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў супрацоўнікам фізічнага факультэта БДУ; намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам ліцэя БДУ; дырэктарам навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», уваходзіць у склад шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных калегіяльных органаў у галіне адукацыі і навукі. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. 22 мая 2018 года прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. Вызвалены ад пасады ў жніўні 2020 года і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ[2] УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае двух сыноў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia