Наваросія (Саюз Народных Рэспублік)![]() ![]() ![]() Саюз Народных Рэспублік (руск.: Союз Народных Республик, укр.: Союз Народних Республік) — непрызнанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Украіны, пра стварэнне якога было абвешчана 24 мая 2014 года ў выніку аб’яднання самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік[1][2]. Паходжанне назвы дзяржавыНаваросія — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку руска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Складаліся з Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычаскую, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць. Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзя[3]; пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна не выкарыстоўваўся — значная частка земляў Наваросіі была ўключана ў склад Украінскай ССР. Саюз Народных Рэспублік, насупраць, не мае пад сабой глыбокіх гістарычных каранёў. Афіцыйных каментароў наконт паходжання і працэсу вынаходніцтва дадзенага палітычнага тэрміна прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР не давалі. Магчыма, назва дзяржаўнага ўтварэння была прыдуманая пад значным уплывам саманазвы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Нягледзячы на існаванне, ва афіцыйным ўжытку і сярод СМІ «Саюз Народных Рэспублік» вялікага распаўсюду не атрымаў. Нашмат часцей замест яго (звычайна у прапагандысцкіх мэтах) выкарыстоўваецца вышэйапісаны тэрмін «Наваросія». ГісторыяЗ канца лістапада 2013 года ва Украіне праходзілі акцыі пратэсту, справакаваныя адмовай урада Мікалая Азарава падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Некалькі разоў яны перарасталі ў масавыя беспарадкі і ўрэшце прывялі да дзяржаўнага перавароту, які атрымаў назву Еўрамайдан. Прэзідэнт Віктар Януковіч збег з Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, Вярхоўная Рада пазбавіла яго паўнамоцтваў і ўсклала абавязкі прэзідэнта Украіны на старшыню Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава[4]. У той жа дзень Вярхоўная Рада прыняла рашэнне аб адмене закона, які прадстаўляў рускай і іншым мовам нацыянальных меншасцей «асобы статус» у рэгіёнах Украіны[5] (толькі праз дзесяць дзён Аляксандр Турчынаў паабяцаў накласці вета на гэта рашэнне[6]), урэшце, вета не было накладзена, але рашэнне дасюль не падпісана ні Турчынавым, ні Парашэнкам і такім чынам не набыла законнай сілы[7]. З сакавіка ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны пачалі праходзіць акцыі пратэсту супраць дзеянняў былой апазіцыі, якая прыйшла да кіраўніцтва краінай. Пратэстуючыя адмаўляліся прызнаваць новыя кіеўскія ўлады, выступалі за федэралізацыю Украіны і супраць новых губернатараў, прызначэнне якіх лічылі нелегітымным, выбіралі «народных кіраўнікоў» сваіх рэгіёнаў[8][9][10][11]. У выніку рэферэндумаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей былі абвешчаны дзве суверэнныя дзяржавы — Данецкая Народная Рэспубліка і Луганская Народная Рэспубліка. Большую частку тэрыторый кантралююць Армія Паўднёвага Усходу і Народнае апалчэнне Данбаса, хоць вынікі рэферэндумаў не прызнаюцца ўкраінскімі ўладамі, якія на паўднёвым усходзе праводзяць антытэрарыстычную аперацыю. 24 мая 2014 года, у Данецку, прэм’ер-міністр Данецкай Народнай Рэспублікі — А. Ю. Барадай і прадстаўнік Луганскай Народнай Рэспублікі — А. Каракін падпісалі дакумент пра аб’яднанне ў складзе «дзяржавы Наваросія»[12]. Між тым глава Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР) Валерый Болатаў паведаміў, што стварэнне Наваросіі не азначае аб’яднанне Луганскай і Данецкай незалежных рэспублік, яны па-ранейшаму застануцца самастойнымі[13]:
Адначасова на з’ездзе ў Данецку створаны «Адзіны нацыянальны фронт», які, па задуме 145 арганізатараў з васьмі рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, будзе дзейнічаць на паўднёвым усходзе Украіны і аб’яднае прыхільнікаў федэралізацыі з усіх рэгіёнаў Украіны.[14] Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia