Паўль Эрліх
Паўль Э́рліх (ням.: Paul Ehrlich, 14 сакавіка 1854, Штрэлен, Сілезія — 20 жніўня 1915, Бад-Хомбург, Германія) — нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі. Доктар медыцыны (1878). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1908, разам з І. І. Мечнікавым). Ганаровы член Нямецкага хімічнага таварыства[6]. Вучыўся ва ўніверсітэтах у гарадах Брэслаў, Страсбургу, Фрайбургу[6], Лейпцыгу. З 1878 г. працаваў у Берлінскай клініцы. З 1887 г. у Берлінскім універсітэце, з 1890 г. прафесар. Адначасова з 1882 г. у Інстытуце інфекцыйных хвароб Р. Коха ў Берліне. З 1896 г. дырэктар заснаванага ім[6] Інстытута па вывучэнні сываратак у Штэгліцы. З 1899 года дырэктар Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Франкфурце-на-Майне. Навуковая дзейнасцьП. Эрліху належаць працы па праблемах гематалогіі, гісталогіі, анкалогіі. Зрабіў апісанне розных форм лейкацытаў крыві, значэнне касцявога мозгу і лімфоідных органаў у кроваўтварэнні. Сфармуляваў першую хімічную інтэрпрэтацыю імуналагічных рэакцый («тэорыя бакавых ланцугоў»). Распрацаваў метады лячэння некаторых інфекцыйных захворванняў. Даказаў магчымасць мэтанакіраванага сінтэзу хіміятэрапеўтычных сродкаў. У 1907[7] г. стварыў прэпарат сальварсан (прэпарат 606[6])для лячэння сіфілісу. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia