Помнік Кірылу Тураўскаму (Гомель)
Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у гораде Гомелі Гомельскай вобласці Беларусі, пастаўлены ў гонар гуманіста і асветніка XII стагоддзя Кірылы Тураўскага[1]. Гісторыя і апісаннеАдкрыты помнік 4 верасня 2004 года ў скверы Кірылы Тураўскага каля Гомельскага абласнога драматычнага тэатра да Дня беларускага пісьменства[3]. Кірыла Тураўскі — епіскап, пісьменнік, філосаф і прапаведнік, які за красамоўства і глыбіню думкі атрымаў імя «Залатавуст». Аўтары помніка: скульптары Леў Мікалаевіч Гумілеўскі і ягоны сын Сяргей Гумілеўскі, заслужаны архітэктар Беларусі — Мікалай Фёдаравіч Жлоба[3] . Фігура Кірылы Тураўскага, адлітая з бронзы, вышынёй 3,5 метра, пастаўлена на двухмятровы гранітны пастамент. У левай руцэ ён трымае скрутак, на якім тэкст яго малітвы: «О владыко пресвятый, избави господи град сей и страну сею от всякого зла»[1]. На ўрачыстым адкрыцці помніка Кірылу Тураўскаму прысутнічалі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, вобласці і Гомеля. Уладзімір Несцеравіч Дражын — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Тураве сказаў:
Валерый Сцяпанавіч Сяліцкі, які з’яўляўся старшынёй ўпраўлення Таварыства Кірылы Тураўскага, а таксама ініцыятарам стварэння помніка Кірыл Тураўскаму ў горадзе Гомелі, у сваім выступленні падкрэсліў:
Помнік Кірылу Тураўскаму асвяціў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх[3]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia