Дом-камуна (Гомель)
Дом-камуна — будынак у Гомелі, пабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта Станіслава Шабунеўскага, помнік архітэктуры канстрыктывізму. Месціцца па адрасе пр-т. Леніна, 51. ГісторыяПабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта архітэктара Станіслава Шабунеўскага як жылы дом для рабочых паравозавагонарамонтнага завода. Дамы такога тыпу ў 1928—1929 гадах з’явіліся ў многіх гарадах СССР. Гэта былі першыя спробы стварэння дамоў-комплексаў з рознымі памяшканнямі грамадска-бытавога абслугоўвання. Акрамя Гомеля, у БССР такі дом у 1930—1935 гадах быў пабудаваны ў Бабруйску. У гады Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны. У пасляваенныя гады быў толькі разабраны парапет, які павінен быў імітаваць плоскі дах, у свой час запраектаваны, але не выкананы прах тэхнічную непадрыхтаванасць будаўніцтва. Архітэктура![]() Мае ў плане форму выцягнутай літары П і займае даўжыню квартала. Вонкавы выгляд будынка характэрны для архітэктуры таго перыяду. Асаблівая выразнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дасягнута спалучэннямі вертыкальных сяміпавярховых аб’ёмаў, што фланкіруюць цэнтральны шасціпавярховы аб’ём з бакавымі крыламі. Сістэма памяшканняў культурна-бытавога абслугоўвання запраектаваных будынкаў не ўлічвала многіх патрэб жыхароў дома. Не ўсё з запраектаванага было выканана, асобныя памяшканні выкарыстоўваліся па іншым прызначэнні. Пасля некалькіх перабудоў гомельскі дом-камуна быў рэканструяваны пад інтэрнат калідорнага тыпу, на першым паверсе прадугледжваліся памяшканні грамадскага прызначэння — вестыбюль, сталовая, дзіцячая дашкольная ўстанова, пакоі для гурткоў, бібліятэка. Пасля перабудовы 1990—2000-х гадоў на першым паверсе дома месцяцца гандлёвыя памяшканні, на верхніх — кватэры[1]. Галерэя
У культуры
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia