Станіслаў Казімір Радзівіл
Станіслаў Казімір Радзівіл (1648 — 8 снежня 1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680). Валодаў Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Новагародскім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683)[1]. БіяграфіяЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў. Навучаўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі. Быў генералам гвардыі Яго Каралеўскай Мосці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679. Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку. Ажаніўся з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн. З прычыны адсутнасці нашчадкаў па ягонай смерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясвіжы Д. М. Радзівіла[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia