Шырвінты
Шырвінты[2], таксама Шырвінтас (літ.: Širvintos) — горад у цэнтральнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шырвінцкага раёна Віленскага павета. Горад размешчаны за 50 км ад Вільні. Шырвінты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. ГісторыяУпершыню Шырвінты ўпамінаюцца ў 1475 годзе, калі тут быў пабудаваны першы касцёл. У 1772 годзе Шырвінты ўваходзілі ў склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Шырвінты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Пасля таго як паз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір у 1879 годзе тут была адкрыта паштовая станцыя. З 1918 года ў складзе Літвы. У снежні 1920 года ў наваколлі Шырвінтаў прайшлі баі паміж літоўскімі войскамі і палякамі, якія ўжо занялі Вільню. Пасля гэтага Шырвінты былі ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшлі ў склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1950 года Шырвінты атрымалі статус горада і сталі цэнтрам раёна. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia