Пазіцыйная вайна![]() Пазіцыйная вайна — вайна, у якой узброеная барацьба вядзецца пераважна на суцэльных, адносна стабільных франтах (пазіцыях) з глыбокаэшаланіраванай абаронай. Як правіла, характарызуецца высокай шчыльнасцю войскаў і развітым інжынерным забеспячэннем пазіцый. Падчас вядзення пазіцыйнай вайны ваенна-палітычная і стратэгічная абстаноўка застаюцца стабільнымі на працягу доўгага часу. Ваенныя дзеянні з абодвух бакоў метадычныя і маларэзультатыўныя, наступальныя аперацыі неэфектыўныя, і нават пры спрыяльным завяршэнні прыводзяць да абмежаваных вынікаў. Перыяды пасіўнай абароны абодвух бакоў значна даўжэй спробаў наступу. Стратэгічнай мэтай пазіцыйнай вайны становіцца дэмаграфічнае і эканамічнае знясіленне суперніка. Пераход да пазіцыйнай вайны тлумачыцца няздольнасцю (пры існуючым балансе сіл і ўзроўні развіцця зброі і ваеннай тэхнікі) абодвух бакоў ажыццяўляць прарывы абароны суперніка (або развіваць тактычныя прарывы ў аператыўныя). Характэрным прыкладам пазіцыйнай вайны могуць служыць баявыя дзеянні ў Першую сусветную вайну на Заходнім фронце з канца 1914 года і на Усходнім фронце з канца 1915 года. У мастацкай літэратурыАлесандра Барыка апісвае акопную тактыку, якая выкарыстоўваецца ў пазіцыйнай вайне, як пераломны момант ва ўспрыманні баявых дзеянняў («Такая гісторыя», гл. 2: «Капарэта. Мемарыял»): «вайна перамясцілася пад зямлю». Востра-суб’ектыўнае мастацкае апісанне сцэн Першай сусветнай вайны спалучаюцца ў яго выкладанні з гістарычнымі ідэямі адсылаючымі да ваенна-тэхналагічных рэвалюцый. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia