Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Рыхеза (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, жонка шведскага караля Эрыка X. БіяграфіяДачка дацкага караля Вальдэмара I і менскай князёўны Сафіі Валадараўны. Названа па бабулі з матчынай лініі — каралеве Рыхезе. У 1210 годзе шведскі кароль Эрык X, які скінуў свайго папярэдніка Сверкера II, для добрасуседскіх адносін з Даніяй, дзе традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай, сястрой тагачаснага дацкага караля Вальдэмара II. Пры жыцці мужа каралева нарадзіла дачок і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, каралева-ўдава нарадзіла адзінага сына, будучага шведскага караля Эрыка XI. Новы шведскі кароль Юхан I з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі ўсю дынастыю Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да заняцця сваім сынам на шведскага стальца ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок. Сям’яУ Рыхезы і Эрыка X было чатыры дачкі і адзін сын.
ПродкіЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia