Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт
Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Гданьску. ГісторыяВытокі ўніверсітэта сягаюць XV стагоддзя, пачынаючы з узнікнення ў 1454 годзе цэха хірургаў Гданьска і медыцынскага навучання ў Гданьскай акадэмічнай гімназіі (лац.: Atheneum Gedanense). У 1908—1911 гадах была створана Гданьская гарадская бальніца. На яе базе ў 1935 годзе ўлады Вольнага горада Гданьска вырашылі арганізаваць Акадэмію практычнай медыцыны (ням.: Die Staatliche Akademie für Praktische Medizin zu Danzig). Пасля 1945 года вучэльня была перайменавана ў медыцынскую акадэмію. З 1950 года па 19 мая 2009 года яна функцыянавала як Медыцынская акадэмія ў Гданьску. У 2003 годзе ў структуру медыцынскай акадэміі ў Гданьску ўключаны кафедры Інстытута марской і трапічнай медыцыны ў Гдыні, створанага ў 1935 годзе як філіял Дзяржаўнага інстытута гігіены і ператворанага ў 1938 годзе ў Інстытут марской медыцыны. У структуру ўніверсітэта ўваходзяць дзве лячэбныя ўстановы: Універсітэцкі клінічны цэнтр (разам з пляцоўкай для пасадкі санітарных верталётаў на даху), які ў цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшай бальніцай у Польшчы, і Універсітэцкі стаматалагічны цэнтр. Па колькасці навучэнцаў універсітэт уваходзіць у тройку буйнейшых у Польшчы. Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia