Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» — установа сярэдняй адукацыі ў а.г. Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бор-Слабадскую школу наведваюць вучні з вёсак Скрыль, Скрыльская Слабада, Падвілле, Антанова, Хацешава, Гарэлец, Ржышча, Пцічанскае. ГісторыяШкола была заснавана ў 1879 годзе як школа граматы, яе наведвалі 28 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Першымі настаўнікамі былі Лявон Буцкевіч і Адам Кунец. У 1910 годзе перайменавана ў царкоўна-прыходскую. Будынак школы быў драўляны. Асноўнымі прадметамі былі закон Божы, арыфметыка, руская мова. Першыя настаўнікі: Леанід Буцкевіч, Адам Кунец — яфрэйтар царскай арміі. У 1921 годзе пачала работу як адзіная працоўная школа 1 ступені (чатырохгодка), займалася ад 80 да 140 вучняў. У 1938—1939 гадах перайменавана ў сямігодку. Першы выпуск адбыўся ў 1941 годзе. У час Другой сусветнай вайны ўсе тры будынкі школы былі разбураны. У 1945 годзе заняткі аднавіліся ў наёмным памяшканні. Загадчыкам школы пасля вайны быў Емяльян Маркавіч Ляпіч. У 1949 годзе было куплена два пакоі ў вёсцы Бор. Школа зноў была рэарганізавана ў сямігадовую. Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1962 годзе. У 2003 годзе ў школе вучылася 109 вучняў, працавала 18 настаўнікаў. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia