Будынак гасцініцы «Мачыз»
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, на рагу з вуліцай Камсамольскай (№ 17). Гісторыя![]() ![]() ![]() ![]() У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1]. У 1886 годзе ўладальнік пляца мешчанін Гірш Мачыз звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу за дазволам на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны гарадскімі ўладамі і амаль цалкам рэалізаваны[1]. Аўтар праекта архітэктар Д. В. Знабішын[2]. Галоўны фасад будынка выходзіў на Праабражэнскую вуліцу і быў завершаны фігурным атыкам. З боку вуліцы Багадзельнай дом меў вялікі мезанін з трохвугольным франтонам. Сіметрычнае рашэнне фасадаў было падкрэслена балконамі на другім паверсе, а таксама дзвярнымі і аконнымі праёмамі[1]. Паводле інвентарызацыі 1910 года ўвесь першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы, у тым ліку аптэкарская, мануфактурная, шпалерная, галантарэйная, ювелірная і канцылярскіх тавараў крамы, а таксама бакалейная і лаўка, дзе гандлявалі сельтэрскай вадой . Другі паверх і мезанін займала гасцініца «Марсель» альбо «Мачыз»[1] С. Махліна[3], у якой налічвалася 19 нумароў[1]. У 1920 гады гэты будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Мачыза не пацярпеў[1]. Пасля вайны адбылася грунтоўная рэканструкцыя гэтага будынка. У выніку якой надбудаваны трэці паверх, адначасова быў цалкам знішчаны першапачатковы архітэктурны дэкор фасадаў, а ўнутраныя памяшканні перабудаваны пад жылыя кватэры[1]. У савецкія часы на першым паверсе размяшчаўся рэстаран 1-га разраду «Світанак» (руск.: Заря). Пазней у ім размяшчалася культасветвучылішча[4]. Архітэктура![]() Трохпавярховы, Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна і строга. Аконныя праёмы на 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Несіметрычна на фасадах размешчаны маленькія балконы[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia