У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.
З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.
З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.
У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.
З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.
У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.
У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.
У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.
18 лютага1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.
Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.
Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.
Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня2013, на 96-м годзе жыцця[14]. На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.
Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзей[15].
Сям'я
Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў.
Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нельсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні.
Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна — ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні.
Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.[16]
Узнагароды
Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)[17]