Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» — юбілейная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 12 лютага 2019 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Уручаецца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў. ПалажэннеЮбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» узнагароджваюцца:
Медаль на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год дыпламатычнай службе Беларусі». АпісаннеЮбілейны медаль вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 мм. У цэнтры круга размешчана выява шасцярні з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні — выява сонца з праменямі і каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Над шасцярнёй — арка з каласоў пшаніцы, пад шасцярнёй — надпіс «100 год» у два радкі. Па акружнасці медаля размешчаны надпіс «органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі». На адваротным боку медаля размешчаны надпіс «Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» у чатыры радкі, ніжэй якога — лаўровыя галінкі. Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай серабрыстага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру шырынёй 25 мм з аблямоўкай чырвонага колеру шырынёй 2 мм. У цэнтры стужкі — чырвоная паласа шырынёй 9 мм з аблямоўкай белага колеру шырынёй 1 мм і ўзорам беларускага арнаменту белага колеру. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 43 мм. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia