Ізяслаў Уладзіміравіч
Ізяслаў Уладзіміравіч, хроснае імя невядома (Изѧславъ; 978 — 1001, Полацк) — князь полацкі (каля 988—1001), продак роду полацкіх князёў Ізяславічаў. БіяграфіяСтаршынство і маленстваСын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўнай Рагнеды Рагвалодаўны. На думку даследчыкаў, Рагнеда была другой з шасці дахрысціянскіх жонак Уладзіміра. Ізяслаў нарадзіўся да 980 года, быў маладзейшы за Вышаслава, а старшынство сярод астатніх сыноў Уладзіміра цяпер дыскусійнае. У кожным разе, Ізяслаў адзін са старэйшых, разам са Святаполкам і Яраславам, адны даследчыкі лічаць яго другім, іншыя — трэцім або чацвёртым, бо ў гэтым разыходзяцца самі раннія крыніцы. Таксама дыскусійная і колькасць дзяцей Рагнеды, пэўна не вядома ці былі ў Ізяслава адзінаўтробныя браты і сёстры, бо і ў гэтым крыніцы разыходзяцца. Так, Аповесць мінулых часоў (АМЧ) ставіць Яраслава перад Святаполкам, такім чынам Ізяслава можна ўспрымаць нават як чацвёртага, але цяпер некаторыя даследчыкі лічаць старшынство Святаполка перад Яраславам даведзеным[4], а Наўгародскі першы летапіс проста называе Ізяслава другім. Паводле адных спісаў АМЧ, у Рагнеды было 4 сыны і 2 дачкі, Ізяслаў названы сярод іх першым, а Лаўрэнцеўскі летапіс спіс кажа пра Ізяслава як адзінае дзіцё Рагнеды. Пытанне старшынства сыноў Уладзіміра звязана з праблемамі храналогіі гісторыі Русі ў X ст., яна даецца крыніцамі вельмі ўмоўна. Уладзімір называў дзяцей паводле пэўнай сістэмы, аснова -слаў іх імён мусіла падкрэсліць сувязь з дзедам — кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам[5], у чым імі была такая самая аснова. Аснова ізя- ад изѧти — узяць, імаверна, імя Ізяслаў значыла «узяты/абраны славай». Імёны нададзеныя Уладзімірам сваім дзецям заклалі аснову родавага іменаслова яго нашчадкаў, пазней імя Ізяслаў ужывалася Рурыкавічамі агулам. Рагнеда з Ізяславам жыла не ў Кіеве, а ў прыгарадным сяле на Лыбедзі, пазней вядомым як Прадславіна. Каля 987 года Рагнеда няўдала замахнулася на Уладзіміра, прычыны і акалічнасці ўчынку цяпер дыскусійныя. Уладзімір думаў за гэта забіць яе, загадаў апрануць княжацкі ўбор і чакаць. Навучаны маці Ізяслаў з мячом у руках сімвалічна выступіў на яе абарону перад Уладзімірам[6]. Заступніцтва сына ўразіла Уладзіміра, ён звярнуўся па раду баяр.
Атрыманне ўдзелаПаводле Лаўрэнцеўскага спісу АМЧ, баяры параілі не забіваць Рагнеду, а аднавіць яе отчыну і даць ёй з сынам (Оуже не оубии ея дѣтяти дѣля сего, но въздвигни отчину ея, и даи еи с сыном своимъ)[6]. Так Уладзімір і зрабіў. Таксама Уладзімір заснаваў новы «горад» і назваў яго ў імя сына Ізяслаўлем (цяпер Заслаўе), мэты гэтага ўчынку цяпер дыскусійныя, бо паводле АМЧ Ізяслаў адразу атрымаў Полацк[6]. Паводле пазнейшых паданняў, Рагнеда з сынам пэўны час жыла ў Ізяслаўлі, але верагоднасць гэтых звестак на ўзроўні гарадскіх легенд. Адбылося гэта, напярэдадні хрышчэння Русі, калі Уладзімір мусіў скасаваць ранейшыя паганскія шлюбы дзеля хрысціянскага шлюбу з парфірароднай Ганнай. Думаюць, што тым самым часам Уладзімір даў удзелы ў землях Русі і іншым сваім старэйшым сынам, бо гэта датавана летапісам 988 годам, але сярод адзначаных пад гэтым годам надзяленняў ёсць і відавочна пазнейшыя, малодшым сынам. Па мячы Ізяслаў быў нашчадкам Рурыка, дарэвалюцыйныя расійскія генеолагі ўключалі яго ў 5-е пакаленне Рурыкавічаў, а па кудзелі — нашчадкам Рагвалода[7]. Атрыманне Полацкае княства як отчыны маці, а не бацькі, у пэўным сэнсе аднаўляў яго самастойнасць, а таксама ўзнаўляла родавую лінію полацкіх князёў ад Рагвалода[8] — нашчадкаў Ізяслава сучаснікі часам разглядалі як «Рагваложых унукаў». КняжаннеПра княжанне Ізяслава нічога пэўнага не вядома. Аднак, у яго час, каля 991—992 гадоў, было створана Полацкае епіскапства, адно з першых у Кіеўскай дзяржаве, распаўсюджвалася хрысціянства, што спрыяла пашырэнню пісьменства. Памёр Ізяслаў пры жыцці бацькі ў 1001 годзе, Рагнеда памерла годам раней. Пакінуў з невядомай імем жонкай сыноў Усяслава і Брачыслава. Полацкі сталец перайшоў у спадчыну сынам Ізяслава[6], напэўна, гэта пацвярджае гіпотэзу, што вярнуўшы Рагнедзе отчыну Уладзімір вылучыў гэтыя ўладанні з агульнага спадкавання сваіх нашчадкаў — «лесвічнага права», калі ўладанні пераходзілі малодшым братам, а потым старэйшым пляменнікам памерлага, а не сынам, у асобнае ўладанне Ізяслава і яго нашчадкаў. Паводле позняга Ніканаўскага летапіс, Ізяслаў быў «ціхі і лагодны, і памяркоўны, і міласцівы, і любіў вельмі і ўшаноўваў святарскі чын манаскі, і рупліва перачытваў боскія пісанні, і пазбягаў нікчэмнай мітусні, і слёзны быў, і спагадны, і доўгацярплівы…»[9] (Бысть жа сий князь тих и кроток, и смирен, и милостив, и любя зело и почитая священнический чин иноческий, и прилежаще прочитанию божественных писаний, и отвращаяся от суетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив…). Некаторыя даследчыкі звяртаюць увагу, што Ізяслаў першым з князёў Рурыкавічаў названы «кніжнікам», але верагоднасць Ніканаўскага летапісу датычна гэтых характарыстык нізкая. Сям’яПра жонку Ізяслава Уладзіміравіча няма пэўных звестак. Даследчыкамі выказваліся здагадкі, што яна магла паходзіць з мясцовай арыстакратыі, што спрыяла трываласці спадкавання полацкага стальца сынамі і ўнукамі Ізяслава. Старшынство паміж сынамі Ізяслава дыскусійнае, ёсць аргументы на карысць старшынства Усяслава Ізяславіча (990-я — 1003), які памёр малалетнім, і Брачыслаў Ізяславіч (990-я — 1044) мог яму спадкаваць. Праблемныя пытанніПячатка і княжацкі знак![]() Працяглы час асабістым знакам князя называлі трызуб з крыжападобнай вяршыняй сярэдняга зуба, які быў выяўлены на пячатцы, знойдзенай у Ноўгарадзе падчас раскопак Валянцінам Яніным і атрыбутаваны полацкаму князю Ізяславу Уладзіміравічу. З такой прычыны, напрыклад, гэты знак выяўлены на гербе Заслаўя, пачатак чыёй гісторыі звязваюць з Ізяславам Уладзіміравічам. Аднак ад пачатку не было навуковага кансэнсусу пра выгляд і атрыбуцыю знака, пазней з’явілася іншае прачытанне надпісу на пячатцы, што ўзмацніла няпэўнасць у гэтым пытанні. Імаверна нашчадкі Ізяслава ў XII ст. карысталіся рознымі варыянтамі трызуба[10], але для атаяснення кожнага знака з пэўным князем бракуе звестак. ШлемУ красавіку 2019 года ў Бабруйску, пры паглыбленні рэчышча Бярэзіны, рабочыя выпадкова выявілі шлем. Унікальны артэфакт добра захаваўся, бо ўвесь час знаходзіўся ў вадзе. Перыяд бытавання падобных шлемаў — X—XI стст. Вонкавы выгляд шлема сведчыць, што ён зроблены на заказ, у адным асобніку, магчыма, скандынаўскім збройнікам. Беларускі гісторык Ігар Марзалюк, выказаў меркаванне, што шлем, хутчэй за ўсё, належаў полацкаму князю Ізяславу[11][12]. Паводле ўкраінскага гісторыка Арцёма Папакіна, немагчыма дакладна вызначыць належнасць артэфакта. Большасць з такіх шаломаў маглі трапіць на тэрыторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пасля разгрому Хазарскага каганата, і магчыма, належалі ўдзельнікам тых падзей, якія маглі вывезці іх як трафеі. Таму і на тэрыторыі Беларусі такі шалом мог з’явіцца з ваяром, удзельнікам паходу 960-х гадоў. Шалом мог належаць заможнаму, вядомаму ваяру, бо большасць шаломаў гэтага тыпу былі пазалочаныя, даволі складаныя ў вырабе. Але ідэнтыфікаваць знаходку з пэўнай гістарычнай асобай немагчыма[13][14]. Памяць
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia