Інэса Міхайлаўна Драбышэўская
Інэ́са Міха́йлаўна Драбышэ́ўская (нар. 23 жніўня 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Беларусі (1994—1997), доктар медыцынскіх навук, прафесар (2001). БіяграфіяУ 1971 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. Працавала ўрачом-гінеколагам паліклінікі, з 8 лютага 1973 — урачом-кардыёлагам гінекалагічнага аддзялення ГААД. З 17 верасня 1984 года з’яўлялася намеснікам галоўнага лекара дыспансэра, з 15 студзеня 1986 года па 1994 — галоўны ўрач ГАКАД. За час яе працы быў пабудаваны паліклінічны будынак анкадыспансера і праведзены праектныя працы па будаўніцтве новага корпуса дыспансэра, будаўніцтва якога працягвалася з 1988 па 1994 гады. З 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, член камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і сацыяльным забеспячэнні. З 15 жніўня 1994 года[1] па 13 студзеня 1997 года — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 13 студзеня 1997 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia