Іван Анісімавіч Інсараў
Іван Анісімавіч Інса́раў[3] (8 лютага 1903 — 16 лютага 1983) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)[4]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе[4]. З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1929—1946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941)[4]. У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху[5]. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66)[4]. Сям’яДачка — Наталля Іванаўна Інсарава (нар. 1936) — беларуская вучоная ў галіне рэалогіі палімераў, узаемадзеяння лазернага выпраменьвання з рэчывам, малекулярнай спектраскапіі, педагагікі ВНУ. Дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне[4]. Аўтар 80 навуковых прац[5]. Грамадская дзейнасцьГалоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979)[4]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)[6]. Дэлегат XXII з’езда КПСС[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia