Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка
Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (20 жніўня 1949, Краснадар, РСФСР — 1 красавіка 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 2001 па 2002 гады. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАНБ. БіяграфіяНарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Краснадары. У 1972 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1972—1976 гадах працаваў лекарам, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У 1976—1978 гадах — урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы. У 1978—1980 гадах загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы. У 1980—1984 гадах — загадчык лабараторыі МДМІ. У 1984—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу. У 1990—1996 гадах — дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны. У 1996—1999 гадах — дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі. У 1999—2001 гадах — дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. 19 кастрычніка 2001 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[4], 29 красавіка 2002 года за сур’ёзныя хібы ў працы вызвалены ад пасады[5]. Памёр 1 красавіка 2018 года. Навуковая дзейнасцьАсноўныя напрамкі дзейнасці — праблемы радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Аўтар больш за 230 навуковых прац, адной манаграфіі. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia