Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў
Алякса́ндр Вале́р’евіч Хаджа́еў (руск.: Александр Валерьевич Ходжаев; нар. 1980, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (2014), дацэнт[1]. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2024). БіяграфіяНарадзіўся ў 1980 годзе ў Лепелі. Бацька — Валерый Асімавіч Хаджаеў, працаваў першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010[2] — 2011), затым узначальваў Себежскую раённую бальніцу (Расія), а з 2017 года ўзначальвае ТАА «Пскоў Фарма»[3]. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, у 2008 і 2012 гадах — Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Мае спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», «Псіхатэрапія» і «Арганізацыя аховы здароўя». Пачынаў працоўную дзейнасць з пасады ўрача-стажора ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. У 2005—2008 гадах там жа працаваў урачом-патолагаанатамам. У 2008—2011 гадах — аспірант па спецыяльнасці «Псіхіятрыя» ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2011—2012 гадах — вядучы лабарант, у 2012—2015 гадах — асістэнт, у 2015—2018 гадах — дацэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Індывідуалізацыя псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхапаталагічных праяў у цяжарных жанчын з паталагічным прэлімінарным перыядам»[4]. У 2018—2020 гадах — галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2020—2021 — галоўны спецыяліст упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 18 мая 2021 года[5] па 25 студзеня 2024 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Адначасова быў галоўным пазаштатным псіхіятрам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[6]. 25 студзеня 2024 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia