Уладзімір Сяргеевіч Улашчык
Уладзі́мір Сярге́евіч Ула́шчык (нар. 3 лютага 1943, в. Валіцкаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці — 17 студзеня 2018) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт. Міністр аховы здароўя БССР (1986—1990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010). Акадэмік НАН Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Унёс значны ўклад у развіццё айчыннай фізіятэрапіі і курорталогіі[3]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1959 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу № 29 г. Мінска. З 1959 па 1965 гады вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на лячэбным факультэце. З 1965 па 1968 гады — стажор-даследчык і асістэнт кафедры агульнай хіміі (там жа). У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Іёнафарэтычная пранікальнасць скуры і колькасныя заканамернасці электрафарэзу простых іёнаў праз скуру». З 1968 па 1977 гады — навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела фізічных метадаў лячэння Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Электрафарэз лекавых рэчываў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З 1975 года — член Савета маладых вучоных пры ЦК ЛКСМБ. З 1976 па 2001 год — старшыня праўлення Беларускага таварыства фізіятэрапеўтаў і курортологов. З 1977 па 2005 год — загадчык кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1980 годзе атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры фізіятэрапіі. З 1984 па 1987 год — дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. З 1986 па 1990 — міністр аховы здароўя БССР[4]. З 1986 па 1996 год — член Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі. З 1988 па 1990 год — дэпутат Вярхоўнага савета БССР. З 1989 года — член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Медыцына». З 1991 па 1996 год — прэзідэнт Асацыяцыі «Чалавек і народная медыцына». У 1992 годзе яму была прысвоена кваліфікацыя фізіятэрапеўта вышэйшай катэгорыі. З 1993 па 2005 год — галоўны рэдактар часопіса «Ахова здароўя»[5]. Па цяперашні час намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Ахова здароўя»[6]. З 1993 па 2005 год — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фізіятэрапіі. З 1993 па 2009 — член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня і член экспертных саветаў ВАК Рэспублікі Беларусь. З 2003 года — ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З лютага 2005 года па жнівень 2010[4] года — дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. З 2006 года — галоўны рэдактар часопіса «Навіны медыка-біялагічных навук». У 2009 годзе быў абраны акадэмікам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізічная медыцына». З верасня 2010[4] года — кіраўнік аддзела і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі[7]. Навуковая дзейнасцьПадрыхтаваў больш за 70 дактароў і кандыдатаў навук. Аўтар больш за 150 вынаходак і аўтарскіх сведчанняў, двух навуковых адкрыццяў[3]. Ім і з яго ўдзелам распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць каля 50 фізіятэрапеўтычных апаратаў. Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 400 часопісных артыкулаў, 50 метадычных рэкамендацый і інструкцый. Узнагароды
БібліяграфіяАўтар больш 800 навуковых прац, больш за 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 50 метадычных указанняў і интрукций, больш за 400 часопісных артыкулаў[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia