Ігар Барысавіч Зелянкевіч

Ігар Барысавіч Зелянкевіч
3-і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
7 лютага 1997 — 1 кастрычніка 2001
Папярэднік Інэса Міхайлаўна Драбышэўская
Пераемнік Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка

Нараджэнне 19 кастрычніка 1952(1952-10-19) (72 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Месца працы

І́гар Бары́савіч Зелянке́віч (нар. 19 кастрычніка 1952(1952-10-19), Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1952 года ў Мінску.

У 1976 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1976—1977 гадах — урач-інтэрн 4-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, у 1977—1978 гадах — урач-уролаг гэтай бальніцы.

У 1978—1980 гадах — урач воінскай часці № 2133 у г. Кінгісеп Эстонскай ССР.

У 1980 годзе вярнуўся ў Мінск і працаваў у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы спачатку на пасадзе ўрача-уролага, а затым у 1984—1986 гадах — намеснік галоўнага ўрача 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска.

У 1986—1990 гадах загадваў аддзелам, з’яўляўся начальнікам упраўлення аховы здароўя ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

У 1987 годзе скончыў курсы ўдасканалення па сацыяльнай гігіене і арганізацыі аховы здароўя.

У 1990—1996 гадах займаў пасады намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшыні Камітэта аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва г. Мінска.

У 1993 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1996−1997 гадах — намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З 7 лютага 1997 года[2] па 1 лістапада 2001 года[3] — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час працуе ў Выканаўчым камітэце СНД намеснікам начальніка аддзела аналітыкі; займаецца грамадскай і педагагічнай дзейнасцю.

Дзейнасць на пасадзе міністра

У гады працы І. Зелянкевіча канцэптуальна замацаваны прафілактычны кірунак развіцця айчыннай аховы здароўя, а прыярытэтам стала першасная меддапамога. У гэтых мэтах вызначаны статус урача агульнай практыкі, адкрыты кафедры і клінічная ардынатура падрыхтоўкі ўрача агульнай практыкі. У сувязі з канцэнтрацыяй спецыялістаў у сталіцы ў 2000—2001 гадах прынята рашэнне аб правядзенні рэструктурызацыі вышэйшай медадукацыі: адкрыты факультэты — стаматалогіі ў Віцебскім, медыка-прафілактычны ў Гомельскім дзяржмедуніверсітэтах.

Падрыхтавана галіновая праграма развіцця сястрынскай службы. Важнай падзеяй стала адкрыццё сучаснага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, пачаты эксперымент па змене фінансавання на аднаго жыхара. У 1998—2000 гадах выконваліся 10 навукова-тэхнічных дзяржаўных праграм па ахове здароўя.[4]

Кандыдат сацыялагічных навук. Тэма дысертацыі — «Сацыяльныя рэсурсы здароўя ў сістэме павышэння якасці жыцця насельніцтва як аб’ект сацыяльнага кіравання: на матэрыялах Рэспублікі Беларусь»[5]

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya