Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец
Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец (1867 — 1942) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя[1]. Народны камісар аховы здароўя БССР з кастрычніка 1920 па 6 лістапада 1921. БіяграфіяНарадзіўся ў 1867 годзе ў г. Сакалове ў Расіі. У 1893 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[1]. З 1893 па 1909 год загадваў земскай бальніцай ў м. Мсціж Барысаўскага павета, у лістападзе 1909 года займаў пасаду лекара для камандзіровак пры мінскім губернскім урачэбным аддзяленні. З 1909 года загадваў медыка-санітарным бюро пры губернскім медыцынскім савеце, з 1910 года займаў пасаду санітарнага ўрача мінскага губернскага ўрачэбнага аддзялення, з верасня 1913 года — адначасова памочніка мінскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1]. С. В. Балкавец удзельнічаў у правядзенні першага губернскага з’езда ўрачоў (1908), у 1912 годзе — ва Усерасійскім з’ездзе бактэрыялогіі і санітарных урачоў, у ліпені 1913 года — у з’ездзе каўказскіх урачоў і прыродазнаўцаў, у красавіку 1917 года дэлегаваны на Пірагоўскі з’езд урачоў у Маскве[1][2]. У студзені 1919 года ўвайшоў у раду калегіі і ўзначаліў аддзел мінскага губернскага аддзела аховы здароўя. З надыходам польскіх вайсковых частак у кастрычніку 1920 года камісарыят эвакуіравалі ў Рослаўль[3]. Камісарам аховы здароўя БССР часова прызначаны С. В. Балкавец (1867—1942), які ўзначальваў лячэбны аддзел Народнага Камісарыята аховы здароўя БССР у ліпені-жніўні 1920 года, а затым санітарна-супрацьэпідэмічны аддзел[1]. У 1922—1923 гадах Сцяпан Варфаламеевіч з’яўляўся галоўным урачом Мінскай гарадской амбулаторыі, з 1923 года ўрачом цэнтральнай паліклінікі г. Мінска, членам Праўлення і бібліятэкарам Навуковага таварыства мінскіх урачоў[1]. С. В. Балкавец — выбітны дзеяч земскай медыцыны, ён заклаў падмурак для станаўлення і фарміравання прынцыпаў дзейнасці органаў аховы здароўя рэспублікі[1]. Сям’яМеў сына Аляксандра Сцяпанавіча Балкаўца (? — сакавік 1929). Навуковая і педагагічная дзейнасцьУ пачатку 1920-х гадоў С. Балкавец выкладаў у Мінскай савецкай акушэрскай школе[4]. Аўтар больш за 40 артыкулаў і падручніка для сясцёр міласэрнасці «Агульная і прыватная паталогія»[1]. Асобныя творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia