Васіль Іванавіч Жарко
Васіль Іванавіч Жарко (27 мая 1956, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі (2006—2016), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР у 1956 г. 1971—1975 — вучоба ў медыцынскім вучылішчы. 1975—1977 — служба ў шэрагах Савецкай Арміі. У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай Санітарна-эпідэмічная станцыя г. Івацэвічы. 1977—1984 — студэнт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Выдатнік аховы здароўя Беларусі. 1983—1991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы. 1991—2002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. 2002—2003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“». 2003—2005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт». з ліпеня 2005 года — выканаўца абавязкаў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[5]. 29 снежня 2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[6]. 18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[7]. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[8]. УзнагародыУзнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Сям’яЖанаты, мае дачку. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia